✅Гэта княгіня Рагнеда — першая вядомая нам жанчына з беларускіх земляў, якая перажыла сэксуалізаваны гвалт і таксічныя стасункі ў сям’і.
Паводле легенды, пасля таго, як Рагнеда ў падлеткавым узросце адмовілася стаць яго жонкай, князь Уладзімір (той самы, які за хрост Кіеўскай Русі ўваходзіць у лік святых) забіў сям’ю Рагнеды, згвалціў яе і прымусіў да шлюбу.
Праз некалькі год шлюбу Рагнеда (у шлюбе - Гарыслава) здейсніла замах на жыццё свайго мужа. Пасля гэтага яе адаслалі ў ссылку разам з сынам Ізяславам, і яна прыняла манаскі пострыг пад іменем Анастасія.
💬 Што б Рагнеда (Гарыслава, Анастасія) магла сказаць беларускам, каб у яе была сучасная статыстыка па хатнім гвалце?
#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Post #1523
436
