Memento mori III. Апошняя частка. Праваслаўе і смерць. + Талака на могілках у Вільні
Беларускі праваслаўны прыход Усяленскага патрыярхату і філасофскі гурток АБФ імя Ігната Абдзіраловіча запрашае на талаку на праваслаўныя могілкі Вільні і на дыскусію пра смерць і жыццё.
З заходняй філасофіяй разабраліся ці не? Як мы разумеем смерць у экзістэнцыялізме ці псіханалізе нешта прагаварылі, троху закранулі хрысціянства... Але што за θάνατος ў праваслаўнай традыцыі?
👉Шведскі філасофскі гурток АФБ імя Ігната Абдзіраловіча разам са святаром Георгіем Роем запрашаюць вас на дыскусію пра смерць туды, дзе мы ўсе кальсьці будзем будзем, на могілках. У дадзеным выпадку на старых праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках ў Вільні па адрасе Liepkalnio g. 13.
👌Гэта трэцяя і заключная сустрэча ў такім фармаце. Бонусам вас чакае невялікая экскурсія па магілах беларускіх дзеячоў і дзяячак, а таксама Талака па прыбіранню мемарыялаў.
🗓 Калі: 17 жніўня (субота) у 14:00
📍Месца: Свята-Ефрасіннеўскія могілкі ў Вільні, Liepkalnio g. 13 (сустракаемся на прыпынку грамадскага транспарту перад уваходам)
💸 Бясплатна
‼️ Калі ласка, зарэгіструйцеся па гэтай спасылцы, нам трэба даведацца колькасць удзельніц і ўдзельнікаў.
Post #1522
1.19K

- ❤🔥 4
- 👀 3
- 😇 2