АБФ Рэкамендуе!
Праект Let’s Вікі з экспертам - сацыялінгвістам, палітолагам, пісьменнікам і перакладчыкам Уладзіславам Гарбацкім - абмяркуе gender gap у Вікіпэ(е)дыі. У гэтай тэме мы абмяркуем:
📍Што такое gender gap, і як у Вікіпэ(е)дыі можна разьвязаць дадзеную праблему.
📍Вынікі гендарнага выраўніваньня ў Вікіпэ(е)дыі на прыкладзе створаных і зрэдагаваных Уладзіславам артыкулаў
📍Як яшчэ, апрача стварэньня артыкулаў і, адпаведна, павялічэньня жаночай бачнасьці ў Вікіпэ(е)дыі, можна спрыяць пераадоленню gender gap.
Сустрэча адбудзецца:
🌐 анлайн 19 ліпеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (па Варшаве) і 19:30 (па Тбілісі)
🎉 афлайн 19 ліпеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)
💻 Бярыце з сабой лэптопы, добры настрой і інфармацыю пра беларускіх жанчын, артыкулаў пра якіх пакуль няма ў Вікіпэ(е)дыі. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут.
Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза
Post #1507
405

- ❤🔥 1
- 🔥 1
- 🥰 1
- 🥱 1