TGViewer
АБФ в Литве АБФ в Литве @abflithuania · 834 subscribers
Post #1505 405
Што такое фемінітывы і навошта яны нам? Адкуль і калі з'явіліся фемінітывы ў беларускай мове: новы трэнд ці моўная норма?

Сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі ў філасофскім гуртку АБФ імя Ігната Абдзіраловіча

Мы тут і далей працягваем эксперыментаваць з фарматамі і не толькі ходзім у госці да разнастайных супольнасцяў у Вільні, але і запрашаем да сябе цікавых эксперт_ак.

Гэтым разам да нас завітае палітолаг і гісторык мовы Уладзіслаў Гарбацкі, каб паразмаўляць пра фемінізацыю беларускай, а магчыма яшчэ ўкраінскай, расейскай, французскай і літоўскай, мовы.

Запрашаем ў нашыя Абдзіраловічы, дакладней на новыя і цікавыя абмеркаванні ў філасофскім гуртку АБФ імя Ігната Абдзіраловіча.

Што будзе?
Трошку тэкстаў пра фемінітывы, пасля абмеркаванне разам з госцям. А ячшэ пазнаёмімся, раскажам пра прынцыпы і гісторыю АБФ.

🗓20.07 (субота) ў 14.00
📍Место: Каштоўнасная прастора "МісіЯ" па адрасе Вільня, Teatro g. 3
💸 Бясплатна
Працоўныя мовы: расейская, беларуская і ўкраінская
‼️Зарэгіструйцеся, калі ласка, па спасылцы, нам важна ведаць колькасць удзельні_ц!

Філасофскі гурток — гурток для тых, хто чытае і думае, рэфлексуе і крытыкуе. Будзем развіваць крытычнае мысленне і крытыкаваць актуальную сацыяльнасць, задаваць пытанні і спрачацца аб метадах. Творачы зруйнуем!

Таксама на нашай сустрэчы вы даведаецеся пра методыку шведскіх гурткоў, як вучыцца самім і навучаць іншых. Усё гарызантальна, лайтова і ўтульна.
  • 🔥 5
More from @abflithuania
  1. Oct 15, 2026Приглашаем на групповые занятия с психологиней ✨ Тренинг «Раскрытие собственного потенциал…
  2. Oct 15, 2026АБФ Рэкамендуе! «Чужыя сярод сваіх»: лекцыя пра інвазіўныя віды Чаму баршчэўнік захоплівае…
  3. Oct 14, 2026АБФ Рэкамендуе! 🕯️ Дарагія сябры і сяброўкі, набліжаюцца Дзяды! ☦️ Наша віленская правасл…
  4. Oct 14, 2026🍂 Приглашаем на новую встречу кружка «ТВОРЧЕСКИЙ» 🎨 🗓 Когда: 17.10.2026 в 13:00 📍 Адре…
  5. Oct 13, 2026Приглашаем на групповые занятия с психологиней ✨ Тренинг «Раскрытие собственного потенциал…
  6. Oct 13, 2026Шведский кружок 🍑 Sex Education 🍑 Когда: 17.10 (суббота), 18:00 Место: Pylimo g.6. Вход…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →