АБФ Рэкамендуе!
Шаноўнае спадарства, запрашаем вас у гэты чацвер 13.06 на KINOcean фільма Гатэль «Гранд Будапешт» / The Grand Budapest Hotel на беларускай мове!
🗓 чацвер 13.06
🎬 пачатак 19:00
💰 ўдзел - 7€
💰перадаплата
👉🏻 Teatro g. 3
🐹 15 месц
🏡 прастора «Місія»
📝 запic
Вас чакае хатняя ўтульная атмасфера з гарбатай, печыва, камін са свечкамі, зручныя крэслы і класны праектар.
Калі ласка, запішыцеся ў форме, каб ваша месца было зарэзервавана.
Яркая, займальная і кранальная гісторыя Уэса Андэрсана ўдастоеная ўзнагарод Оскар і Залаты глобус. Бліскучы акцёрскі склад (Біл Мюрэй, Рэйф Файнс, Тыльда Суінтан, Джуд Лоў, Сірша Ронан, Эдрыен Броўдзі, і інш.) Гумар, глыбокія тэмы, музыка, класны візуальны рад - уеэсандэрсанаўскі стыль у лепшых традыцыях..
Мы пазнаёмімся, даведаемся цікавыя факты пра фільм, паглядзім яго разам - старт паказу каля 19:30, правядзём віктарыну з падарункамі і абмяркуем разам.
Працягласць фільма 1.40, заканчэнне праграмы каля 22:00.
Post #1446
310
