АБФ Рэкамендуе!
Чацвёртая адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes✨
«Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак»
Аўтар: Ціхан Чарнякевіч –літаратурны крытык, пісьменнік.
📅 Дата: 29 траўня
🕕 Час: 18:00 па Усходнееўрапейскім часе
📍Месца: Вільня ці анлайн у zoom
Ціхан Чарнякевіч – літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).
На лекцыі мы разгледзім актуальныя трэнды ў сусветнай літаратуры і прааналізуем спіс топ-100 па версіі New York Times Books. Разбяром, якія перашкоды стаяць перад кожнай нацыяй на шляху да заходняга рынку і чаму кнігі з Беларусі не ўпісваюцца ў мэйнстрымнасць сучаснай літаратуры.
Аўтар раскажа пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці.
Фарматы лекцыі:
- Афлайн у Вільні. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.
- Анлайн на платформе ZOOM. Удзельнічайце ў мерапрыемстве з любой кропкі свету.
Працоўная мова – беларуская.
Запрашаем пагрузіцца ў аналіз сучасных літаратурных тэндэнцый і абмеркаваць іх уплыў на беларускую кніжную арэну разам з дасведчаным літаратурным крытыкам!
📝 Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
Да хуткай сустрэчы🖼
Post #1398
376

- 🔥 2