Ці патрэбны нацыяналізм у дэмакратычным грамадстве? Ідэнтычнасць, адказнасць і самакрытычнасць у 21 стагоддзі
Вольга Шпарага ў філасофскім гуртку АБФ імя Ігната Абдзіраловіча
Мы тут і далей працягваем эксперыментаваць з фарматамі і не толькі ходзім у госці да разнастайных супольнасцяў у Вільні, але і запрашаем да сябе цікавых эксперт_ак.
Гэтым разам да нас анлайн (праз відэа-сувязь) завітае філасофка Вольга Шпарага, каб паразмаўляць хоць і дыстанцыйна пра постнацыю, дэмакратыю, культ герояў і як адказваць супольнасцям на пагрозы гвалту і вайны.
Запрашаем ў нашыя Абдзіраловічы, дакладней на новыя і цікавыя абмеркаванні ў філасофскім гуртку АБФ імя Ігната Абдзіраловіча.
Што будзе?
Трошку тэкстаў і артыкулаў ад Вольгі, пасля абмеркаванне разам з анлайн-госцяй. Пазнаёмімся, раскажам пра прынцыпы і гісторыю АБФ.
🗓 Калі: 18.05 (субота) у 18.00
📍Место: Каштоўнасная прастора "МісіЯ" па адрасе Вільня, Teatro g. 3
💸 Бясплатна
Працоўныя мовы: расейская, беларуская і ўкраінская
‼️Зарэгіструйцеся, калі ласка, па спасылцы, нам важна ведаць колькасць удзельні_ц!
Філасофскі гурток — гурток для тых, хто чытае і думае, рэфлексуе і крытыкуе. Будзем развіваць крытычнае мысленне і крытыкаваць актуальную сацыяльнасць, задаваць пытанні і спрачацца аб метадах. Творачы зруйнуем!
Таксама на нашай сустрэчы вы даведаецеся пра методыку шведскіх гурткоў, як вучыцца самім і навучаць іншых. Усё гарызантальна, лайтова і ўтульна.
