Шведскі гурток "Штодзённая мова"
🗓Калі: 11.05 (субота), 16:00
📍Дзе: Вільня, Каштоўнасная прастора АБФ "Місія" Teatro g.3
💰Бясплатна
👩💻Калі ласка, перад тым, як прыйсці, зарэгіструйцеся па спасылцы!
"Штодзённая мова" — беларускамоўны гурток, на якім можна абмеркаваць самыя разнастайныя тэмы і навучыцца новаму.
👉 Тэма гэтага тыдня – нашыя улюбёныя творы (кнігі, фільмы і г. д.), а таксама навінкі, якія нас зацікавілі ў апошні час.
На сустрэчы мы падзелімся сваімі думкамі і спісамі "трэба пачытаць/паглядзець", абмяркуем творы, якія паўплывалі на нас (і тое, чаго чакаем).
📍Таксама даведаемся пра методыку шведскіх гурткоў, дзе роўныя навучаюць роўных!
Пра што гурток:
✅ Абмяркоўваем надзённыя і адвечныя праблемы беларусаў, Беларусі і беларушчыны, беларускія праекты
✅ Практыкуем беларускую мову, дзелімся цікавінкамі
Post #1373
1.12K
