Купі кветкі для «Вясны» 🌼
26 красавіка «Вясне» спаўняецца 28 гадоў. Гэта азначае, што ўжо 28 гадоў праваабаронцы дапамагаюць беларусам адстойваць свае правы і фіксуюць іх парушэнні. І нягледзячы на тое, што пяцёра нашых калегаў цяпер знаходзяцца за кратамі, арганізацыя працягвае дапамагаць людзям.
Павіншуйце «Вясну»!
✔️ З 22 па 27 красавіка купляйце кветкі і падарункі ў віленскай краме Liana: 10% ад продажаў пойдуць на падтрымку праваабаронцаў. Уладальніца крамы Ліяна Шуба — былая актывістка руху «Маці 328», якая прайшла праз затрыманні і была вымушаная пакінуць Беларусь.
📍Крама Liana
Адрас: Gelezinkelio g. 6, Vilnius
🗓 22-27 красавіка (працуе з 9-й да 19-й гадзіны).
✔️ Падтрымайце праваабаронцаў, зрабіўшы ахвяраванні на Patreon ці аднаразовым данатам на Stripe.
Post #1341
173
