🏆 Нобелеўскую прэмію міру 2026 года прысудзілі праваабаронцы з ПАР Наванетхем «Наві» Пілей
Паўднёваафрыканская юрыстка Наванетхем «Наві» Пілей атрымала прэмію за ўклад у барацьбу з ваеннымі злачынствамі, злачынствамі супраць чалавечнасці і генацыдам.
У розныя гады Пілей займала пасаду Вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека, была суддзёй Міжнароднага крымінальнага суда і старшынёй Міжнароднага трыбунала па Руандзе.
Сёлета на Нобелеўскую прэмію міру вылучылі 287 кандыдатаў, у тым ліку 79 арганізацый.
Post #2067
81
