TGViewer
Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы @abatogether · 341 subscribers
Post #2061 848
🇺🇸 Беларусы Амэрыкі, далучаймася да збору на выданьне дзьвух кнігаў Змітра Дашкевіча.

❤️ Гісторыя пра каханьне, веру і надзею, якія мацнейшыя за турэмныя муры.

🔗 Спасылка на збор на BySol: https://bysol.org/be/initiatives/dashkievichy_books/

Давайце разам падтрымаем збор BySol на выданьне дзьвюх кніг Зьмітра на аснове ягоных турэмных лістоў да жонкі і дзяцей.

За час зьняволеньня, з сакавіка 2023 па верасень 2025 году, Зьміцер напісаў больш за 1500 лістоў да Насты.
У іх — турэмныя выпрабаваньні, боль разлукі, перажываньні за сям’ю, роспач і надзея. Але перадусім гэта гісторыя пра тое, як вера ў Бога і любоў да самых блізкіх дапамагаюць чалавеку выстаяць нават у самых цяжкіх абставінах.

📖 Кнiга «Як я без цябе? Лісты да жонкі» — шчырае сьведчаньне пра жыцьцё за кратамі, каханьне, разлуку і чаканьне сустрэчы.
📖 Кнiга «Псальмы і казаньні» — духоўныя разважаньні, вершы і лірычныя перажываньні Божага Слова, сям’і і пакутаў.

Гэтыя кнігі — ня толькі асабістая гісторыя сям’і Дашкевічаў, і важнае сьведчаньне нашай беларускай гісторыі, якое мы мусім захаваць для будучых пакаленьняў.

🎯 Мэта збору — €10 000

На друк дзьвюх кніг агульным накладам 1000 асобнікаў.
З вашай падтрымкай кнігі могуць пабачыць сьвет ужо напрыканцы восені.

Кожны данат — гэта ўнёсак у захаваньне нашай памяці, беларускай літаратуры і галасоў людзей, якія прайшлі праз турму.

Падтрымайма выданьне любой даступнай сумай і падзяліцеся гэтым зборам зь сябрамі!

❤️ Дапаможам гісторыі каханьня, веры і нязломнасьці пабачыць сьвет!

🔗 Спасылка на збор: https://bysol.org/be/initiatives/dashkievichy_books/

#ЗьміцерДашкевіч #НастаДашкевіч #БеларусыЗША #БеларускаяЛітаратура #ПадтрымайБеларускае #BelarusіanDіaspora
  • ❤ 6
  • 👍 1
More from @abatogether
  1. Oct 17, 2026Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы pinned a video
  2. Oct 17, 2026🔥 Дай Дарогу - тыдышч адбамбілі 1/2 тура! Наперадзе 7 гарадоў. Гэй беларусы гоў на сустрэ…
  3. Oct 15, 2026🔬 SAR Resident Scholar Fellowships — да 70 000 USD на 9 месяцаў пісьма ў Санта-Фе 🎓 Пада…
  4. Oct 11, 2026🔔 Сустрэча ў Zoom з Арцём Шуканавым. Арцём Шуканаў - аўтар першага беларускамоўнага постк…
  5. Oct 11, 2026Дапаможам беларускім сёстрам выйсці з іміграцыйнага дэтэншэна ў ЗША Паліна і Аляксандра ўж…
  6. Oct 10, 2026Запрашаем паглядзець запіс лекцыі-гутаркі з Тацьцянай Калач пра шакавальнае мастацтва. htt…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →