👨🎓 Анлайн-лекцыя "Шакавальнае мастацтва. Memento mori"
У суботу, 26 верасня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-лекцыю мастачкі Таццяны Калач "Шакавальнае мастацтва. Memento mori".
Смерць заўсёды была часткай чалавечай культуры - і мастацтва не стала выключэннем. Але што адбываецца, калі мастакі не проста разважаюць пра смерць, а ператвараюць яе ў арт-аб’екты?
Падчас лекцыі пагавораць:
👉 пра гісторыю чалавечай цікавасці да смерці;
👉 пра гісторыю таксідэрміі;
👉 пра сучасных мастакоў і мастачак, якія ствараюць шакавальныя арт-аб’екты;
👉 пра метафары і сэнсы такога мастацтва;
👉 і галоўнае: ці варта ствараць мастацтва, прысвечанае смерці?
⚠️ Увага: у лекцыі будзе ўразлівы візуальны кантэнт, звязаны з тэмай смерці, цела і таксідэрміі.
Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе.
📆 Дата і час: 26 верасня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве)
📍Месца: зум
Post #2059
140
Forwarded from Будзьма разам!
- 👍 2