TGViewer
Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы @abatogether · 341 subscribers
Post #2055 730
🖤 Шакавальнае мастацтва. Memento mori.

Запрашаем на онлайн-лекцыю беларускай мастачкі Тацьцяны Калач.

Сьмерць заўсёды была часткай чалавечай культуры — і мастацтва не стала выключэньнем. Але што адбываецца, калі мастакі не проста разважаюць пра сьмерць, а ператвараюць яе ў арт-аб’екты?

Падчас лекцыі пагаворым:
— пра гісторыю чалавечай цікавасьці да сьмерці;
— пра гісторыю таксідэрміі;
— пра сучасных мастакоў і мастачак, якія ствараюць шакавальныя арт-аб’екты;
— паспрабуем разабрацца ў метафарах і сэнсах такога мастацтва;
— і абмяркуем галоўнае пытаньне: ці варта ствараць мастацтва, прысвечанае сьмерці?

⚠️ Увага: у лекцыі будзе ўразьлівы візуальны кантэнт, зьвязаны з тэмай сьмерці, цела і таксідэрміі. Калі вы адчуваеце, што такая тэма можа быць для вас цяжкай або непрыемнай, лепш устрымацца ад прагляду.

📅 26 верасьня
🕕 18:00 — Польшча
🕛 12:00 — Нью-Ёрк
🕘 09:00 — Сан-Францыска
💻 Zoom
👉 Facebook event
  • 👍 5
  • ❤ 1
More from @abatogether
  1. Oct 17, 2026Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы pinned a video
  2. Oct 17, 2026🔥 Дай Дарогу - тыдышч адбамбілі 1/2 тура! Наперадзе 7 гарадоў. Гэй беларусы гоў на сустрэ…
  3. Oct 15, 2026🔬 SAR Resident Scholar Fellowships — да 70 000 USD на 9 месяцаў пісьма ў Санта-Фе 🎓 Пада…
  4. Oct 11, 2026🔔 Сустрэча ў Zoom з Арцём Шуканавым. Арцём Шуканаў - аўтар першага беларускамоўнага постк…
  5. Oct 11, 2026Дапаможам беларускім сёстрам выйсці з іміграцыйнага дэтэншэна ў ЗША Паліна і Аляксандра ўж…
  6. Oct 10, 2026Запрашаем паглядзець запіс лекцыі-гутаркі з Тацьцянай Калач пра шакавальнае мастацтва. htt…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →