🎉 Марыя Місюк на волі!
Сёньня дыктатар «памілаваў» 31 грамадзяніна й грамадзянку Ўкраіны. Сярод іх была й наша таварышка Марыя Місюк — удзельніца групы «Чорныя салаўі».
Група «Чорныя салаўі», у якую ўваходзілі пераважна непаўнагадовыя (на той момант), займалася антываеннай агітацыяй: распаўсюдам улётак і стварэньнем графіці. Але нават такая дзейнасьць шалёна напужала карныя органы, што ўдзельнікаў і ўдзельніц групы абвінавацілі ў тэрарызьме. Марыя, якая ў 2022 годзе, калі ёй было 16 гадоў, пераехала з бацькамі ў Беларусь, была, паводле прапагандысцкіх відэа, «прызначаная» кіраваць новастворанай групай і трымаць сувязь з «куратарам з украінскіх спэцслужбаў».
На жаль, нам вельмі мала вядома пра лёс удзельнікаў групы пасьля іх арышту, але мы ведаем, што Марыя была пакараная тэрмінам у 13 гадоў па арт. 341, ч. 1 арт. 13, ч. 4 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 3 арт. 289.
Post #1927
388
Forwarded from АЧК-Беларусь
