TGViewer
Право на восстание Право на восстание @a_partisans · 737 subscribers
Post #1925 398

Forwarded from Вершы нікому не патрэбныя

Сёння 36 гадоў споўнілася майму таварышу Дзіму Рэзановічу. Ягоная біяграфія для мяне як прыгодніцкі фільм. Радыкальныя акцыі ў БУРы, нелегальныя пераходы праз межы, актыўны ўдзел у Еўрамайдане, затрыманні, эксы... Менавіта ён дапамог мне з адным з цікавейшых тэкстаў, якія я пісаў для газеты "A-tak" (аб чорным рынку зброі ва Украіне). Дадаваў важныя і цікавыя заўвагі аб удзеле анархаў у "рэвалюцыі годнасці" да майго іншага артыкулу. Знаёміў з тым, да чаго лепш не дакранацца.

Аднойчы я вельмі душэўна адсвяткаваў з ім у славутым горадзе Кіеве (і яшчэ з адным таварышам) Дзень Незалежнасці Украіны. Гэты дзянёк на заўсёды застанецца ў мяне ў памяці. Мо калі-небудзь і паўторым.

Дзіма - чалавек з эпохі грамадзянскай вайны. Авантурыст у самым добрым значэнні гэтага слова, закаханы ў прыгодах і рызыкоўных падарожжах. Заўсёды вясёлы, з агенчыкам у вачах і з жаданнем яскравых уражанняў. Ён заўсёды ідзе да канца, у залатыя сярэдзіны не верыць, калі гарыць, то дашчэнту. Бывалі моманты, што нават наш агульны сябар Ігар Аліневіч (а ён прабеглы чалавек) ад рызыкоўнасці Дзімы моўчкі махаў галавой.

Некалі падчас нашай сустрэчы, калі я быў амаль на дне і ўспаміны не давалі спакою, Дзіма запрапанаваў дапамагчы мне, кажа, давай у лес паедзем і спалім ўсе рэчы, што нагадваюць аб болю. Лес ён любіць, анарха-партызан усё ж такі.
Памятаю нашыя размовы наконт пачуццяў. Тады ён казаў, што яны не павінны перашкаджаць дзейнасці. Дзіма быў жанаты на рэвалюцыі. Мне падаецца, што зараз ён змяніўся і нават пісаў аб гэтым у адным с сваіх лістоў. Тое, што ён здольны кахаць, быць адданым сябрам і бацькам, гэта безумоўна. Аб гэтым я ведаў і раней. Але турэмныя ўніверсітэты робяць моцных людзей яшчэ мацнейшымі, адчыняюць новыя чакры духоўнасці. Так адбываецца (па маіх назіраннях) з Міколам Дзядком. Думаю, што і з іншымі таварышамі таксама. Дзіма не выключэнне.

Гэта не значыць, што ён забудзецца на анархію. Барацьба - гэта ягоная стыхія. Былых рэвалюцыянераў не бывае. Цяга да прыгод і схільнасць да практыкавання (а не балбатні) сацыяльнай справядлівасці ў яготўткрыві. А ў спалучэнні з замілаваннем да свабоды робіць з яго адвечнага маладзёна-ідэаліста. Такіх сярод нас мала. Але без такіх грамадства робіцца закасцянелым.

У сваіх архіваў знайшоў юнацкі верш, хай ён будзе маім сціплым віншаваннем Дзіму з днём нараджэння.
Telegram Право на восстание ​Сегодня нашему товарищу Дмитрию Резановичу исполняется 36 лет. Дмитрий был осуждён по делу анархо-партизан из группы "Чёрное знамя" на 19 лет. В 2024 г. по печально известной статье 411 УК РБ ему добавили к сроку 9 месяцев, а весной этого года анархиста…
More from @a_partisans
  1. Sep 27, 2026Игорь Олиневич "Деконструкция гуманизма: Великий отказ" https://telegra.ph/X-DEKONSTRUKCIY…
  2. Sep 25, 2026Актуальные адреса анархо-партизан ✅ Дубовский Дмитрий Николаевич ИК № 3, ПКТ Витебская обл…
  3. Sep 24, 2026Сегодня 43 день рождения беларуского анархо-партизана Игоря Олиневича, который, как и мног…
  4. Sep 24, 2026Віншаваньні Ігару з народзінамі — і чакайма ягоных наступных тэкстаў, папярэднія надзвычай…
  5. Sep 24, 2026​Игорю Олиневичу исполнилось 43 года. Подобно Михаилу Бакунину, который, сменив заключение…
  6. Sep 18, 2026Поздравьте Игоря Олиневича с днём рождения! 24 сентября беларускому анархисту исполнится 4…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →