TGViewer
Право на восстание Право на восстание @a_partisans · 737 subscribers
Post #1766 417

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿«Мы не пісалі страшылак, а проста апісалі штодзённасць». У Варшаве прэзентавалі выставу малюнкаў і альбом пра палітвязняў

У Варшаўскім Музеі вольнай Беларусі 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека адкрылася выстава «Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі». На экспазіцыі прадставілі калекцыю малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення. Падчас адкрыцця выставы культурныя дзеячы і праваабаронцы прэзентавалі музычны альбом пра зняволенне і рэпрэсіі «Пазначаныя жоўтым».

На выставе прадстаўлена 103 выявы ад 15 аўтараў. Малюнкі выкананы ў рознай тэхніцы, пераважна гэта каляровая і чорна-белая графіка. Гэта толькі невялікая частка малюнкаў, беражліва захаваных людзьмі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116928
More from @a_partisans
  1. Sep 27, 2026Игорь Олиневич "Деконструкция гуманизма: Великий отказ" https://telegra.ph/X-DEKONSTRUKCIY…
  2. Sep 25, 2026Актуальные адреса анархо-партизан ✅ Дубовский Дмитрий Николаевич ИК № 3, ПКТ Витебская обл…
  3. Sep 24, 2026Сегодня 43 день рождения беларуского анархо-партизана Игоря Олиневича, который, как и мног…
  4. Sep 24, 2026Віншаваньні Ігару з народзінамі — і чакайма ягоных наступных тэкстаў, папярэднія надзвычай…
  5. Sep 24, 2026​Игорю Олиневичу исполнилось 43 года. Подобно Михаилу Бакунину, который, сменив заключение…
  6. Sep 18, 2026Поздравьте Игоря Олиневича с днём рождения! 24 сентября беларускому анархисту исполнится 4…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →