⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча
Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя Рэзановіча ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ 9 месяцаў зняволення.
Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці, і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.
У Брэсцкім абласным судзе 28 чэрвеня разгледзяць апеляцыйную скаргу Дзмітрыя. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Мікалая Сянько.
💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн
Post #1600
453
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
