"Моцна, кранальна, балюча".
Алина Ковшик о спектакле "Еду в Магадан"
"Паглядзела спектакль «Еду ў Магадан. Не вер, не бойся, не прасці» у выкананні чэшскага тэатру з Брно па матывах турэмных дзеннікоў Ігара Аліневіча. Шчыры дзякуй арганізатарцы паказу Свеце Гайдалёнак Sveti Hai
Гэта спектакль пра брутальнасць беларускай турэмнай сістэмы, заснаванай на жорсткім фізічным гвалце, але перш за ўсё на выдасканаленым псіхалагічным прымусе, які прымушае зняволеных сумнявацца ў сваёй волі і сумленні, губляць давер да сваіх блізкіх. Але перадусім гэта спектакль пра волю, свет і перамогу.
На паказе прысутнічаў таксама спецыяльны пасланнік Польшчы ў справах Беларусі Артур Міхальскі. Які пасля спектаклю задаў толькі адно пытанне: «Як мы можам скончыць гэты жах найхутчэй?»
Пасля спекталю ўся трупа падпісала постар для Ігара, якія я змагу яму перадаць пасля вызвалення. А потым разам з рэжысёрам Адамам Штайнбаўэрам і Крысціянам Хохманам наведалі месца, дзе мы стварылі мурал у гонар нязломнага і непераможнага Ігара".
Post #1475
410


