Падтрымайце анарха-партызан у гадавіну затрымання
Тры гады таму, у ноч з 28 на 29 кастрычніка ў лесе на мяжы Беларусі і Украіны затрымалі чатырох анархістаў: Сяргея Раманава, Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Разановіча і Дзмітрыя Дубоўскага.
Пазней яны атрымалі ад 18 да 20 гадоў пазбаўлення волі за серыю дзёрзкіх падпалаў маёмасці карных органаў. Кожнаму з іх за гэтыя тры гады ўзмацнілі рэжым утрымання, а Дубоўскаму і Раманаву ўвогуле працягнулі тэрмін.
Мы вырашылі зрабіць абмежаваную сэрыю мерчу супраць турмаў па матывах малюнка Сяргея Раманава – на беларускай і англійскай мовах.
Купляючы гэтыя футболкі, вы наўпрост падтрымаеце зняволеных хлопцаў.
Кошт: 20 еўра + 5 еўра за паштовыя выдаткі
Заказы прымаем да 15 кастрычніка!
🖤 Каб зрабіць заказ, дашліце ў любую нашу сацсетку або на пошту паведамленне, якое змяшчае:
- ваш памер, колер і мова надпісу на футболцы
- поўны паштовы адрас для пасылкі
- скрыншот аплаты 25 еўра
💰Аплаціць можна любым спосабам па спасылцы https://abc-belarus.org/o-nas/pozhertvovat/
Post #1402
296
Forwarded from АЧК-Беларусь





